← All posts tagged лінуксоўка

andrej
cheatsheet w3m Неблагая падказка па клавіатурных спалучэннях для w3m каб не было невыносна балюча працаваць з ім: wiki.titan2x.com

Будзе проста балюча. Карыстальнікі Windows часам ванітуюць і перманентна плачуць.
andrej
hardware Змазаў свой Opinel #10.

Толькі калі расказаў пра гэта жонцы, зразумеў што фраза "Нож цяпер пахне кумам" гучыць па меньшай меры даволі двухсэнсоўна.
andrej
Linux Poppy Стаўлю Debian на MacBoock Pro. Хочацца пасля гэтай зручнай і прадуманай сістэмы хочацца магчымасці краыстацца беларускай раскладкай так, каб гэты працэс не выклікаў у памяці фразу "рэктальная стаматалогія".
andrej
morons Форма зваротнай сувязі на сайце ПР Іорбанк (priorbank.by) не прымае беларускія літары. Таму я не магу ім расказаць, што на іх сайце ў полі CN прапісана старонка www.priorban.by і на старонцы prior.by на іх сертыфікат выдаецца памылка.

З іншага боку, навошта ім слухаць такіх фашыстаў (таму што беларускамоўны) як я.

Так што не буду замінаць людзям працаваць. Поспехаў майму любімаму банку!
andrej
healfcare А можа нехта падкажа за які час да візіта ў патэнцыйны ачаг трэба рабіць прышчэпкі ад малярыі? Падумваю ужыць перад адпачынкам.
andrej
Jabber XMPP Падняў на утульным уласным серверы транспарты з джаберу ў ICQ і Вконтакт. Пагуляўся, цікава.

Думаю што б яшчэ такое прыкруціць, каб было карысна.
andrej
планы eesti karate Эстонцы далі візу, так што буду на Estonian open — Tallinn Bulldog. І гэта мегафайна!

Адзінае, што візу далі на пяць дзён толькі, так што на Budo Cup 2014 давядзецца атрымліваць новую. Што, канешне, мінус.
andrej
эканоміканаяйцах Выпадкова заўважылі, што жонцы ўчора, калі яна была крыху збянтэжаная пасля стаматолага, прабілі ў краме вялок капусты, як бананы.

Даводзіць карціну лёгкай блытатніны да стану шызафрэніі тое, што атрымалася танней, чым калі б мы плацілі за капусту. Трэба, як ачуняю, схадзіць у краму, папрасіць прабачэння і аддаць розніцу. Такі вось капуснік.
andrej
Linux GitHub Думаў з чаго гэта мы так натапталіся самаробнага тырамісу. І толькі пагартаўшы стужку зразумеў, што мы не проста безідэйна наядаліся, а адзначалі дваццацідвухгадовы юбілей Linux.

Дарэчы, па выніках апошніх спроб крыху паднавілі рэцэпт, ён стаў бліжэй да арыгінальнага. Усе абнаўленні залітыя на github.
andrej
На уласным досведзе даведаўся, што ездзіць на веласіпедзе з гіпсам на вялікім пальцы можна. Нават зручна зараз, калі траўмаванае месца не баліць калі стрэсці злёгку руку.
andrej
Дайшлі рукі пагуляцца з воблачным серверам hoster.by па карце-пробніку, які яны раздавалі на LVEE.

Пакуль што не атрымалася стварыць Debian GNU/Linux сервер адзин раз (можа быць сам нешта накасячыў, вельмі баліць галава) і на другі раз сервер пад час ініцыалізацыі пераўтварыўся ў два без аніякіх дзеянняў з майго боку. Мяркуючы па панэлі кіравання, абедзве машыны ўжо маюць унікальныя IP (пры тым, што імя хаста супадае).

Цікава, што будзе калі зараз выдаліць адну з гэтых машын? Зараз пагляджу.

Зразумеў, што неблага мець магчымасць патэсціць гэткія справы да таго як падпісвацца грашыма.
andrej
Bash dash bashism Нешта стала цікава: што адваліцца (калі адваліцца) калі паспрабаваць змяніць шэл у відэаскрыпце з bash на dash. Такі адвалілася, то бок я ужываю башызмы (zip file!). Але, блін, вось такой падлянкі я не чакаў:

$ ./video_fw.sh || head -1 video_fw.sh
./video_fw.sh: 1: ./video_fw.sh: Syntax error: redirection unexpected
#!/bin/dash

Вось што яму не падабаецца? Варыянт запхнуць прабел пасля шабанга не дапамагае: bash працуе і з ім, а dash усё адно выдае тую ж памылку.

Спроба нагугліць вывела на сайт, дзе (2013 год) абвяшчаецца башызмам нават тое, што ў 2008 патрапіла-такі ў POSIX.

З дапамогай Гугла, кувалды і курвамацеры высветліў, што сварыцца ён на радок:
md5=`md5sum<<<$dtime`

Чаму ён піша лічбу 1 ў памылцы я так і не зразумеў, гэта 33 радок і далёка не першы пасля каментаў (не кажучы пра тое, што выконвацца ён не павінны быў).

Калі закаменціў гэта, выйшла памылка:
./video_fw.sh: 26: [: unexpected operator

Не сказаць, што я без гэтага есці не змагу, але калі нехта зможа падказаць — буду вельмі ўдзячны.

Скрыпт ляжыць тут: github.com