Выпадкова заўважылі, што жонцы ўчора, калі яна была крыху збянтэжаная пасля стаматолага, прабілі ў краме вялок капусты, як бананы.

Даводзіць карціну лёгкай блытатніны да стану шызафрэніі тое, што атрымалася танней, чым калі б мы плацілі за капусту. Трэба, як ачуняю, схадзіць у краму, папрасіць прабачэння і аддаць розніцу. Такі вось капуснік.

Думаў з чаго гэта мы так натапталіся самаробнага тырамісу. І толькі пагартаўшы стужку зразумеў, што мы не проста безідэйна наядаліся, а адзначалі дваццацідвухгадовы юбілей Linux.

Дарэчы, па выніках апошніх спроб крыху паднавілі рэцэпт, ён стаў бліжэй да арыгінальнага. Усе абнаўленні залітыя на github.

На уласным досведзе даведаўся, што ездзіць на веласіпедзе з гіпсам на вялікім пальцы можна. Нават зручна зараз, калі траўмаванае месца не баліць калі стрэсці злёгку руку.

Дайшлі рукі пагуляцца з воблачным серверам hoster.by па карце-пробніку, які яны раздавалі на LVEE.

Пакуль што не атрымалася стварыць Debian GNU/Linux сервер адзин раз (можа быць сам нешта накасячыў, вельмі баліць галава) і на другі раз сервер пад час ініцыалізацыі пераўтварыўся ў два без аніякіх дзеянняў з майго боку. Мяркуючы па панэлі кіравання, абедзве машыны ўжо маюць унікальныя IP (пры тым, што імя хаста супадае).

Цікава, што будзе калі зараз выдаліць адну з гэтых машын? Зараз пагляджу.

Зразумеў, што неблага мець магчымасць патэсціць гэткія справы да таго як падпісвацца грашыма.

Нешта стала цікава: што адваліцца (калі адваліцца) калі паспрабаваць змяніць шэл у відэаскрыпце з bash на dash. Такі адвалілася, то бок я ужываю башызмы (zip file!). Але, блін, вось такой падлянкі я не чакаў:

$ ./video_fw.sh || head -1 video_fw.sh
./video_fw.sh: 1: ./video_fw.sh: Syntax error: redirection unexpected
#!/bin/dash

Вось што яму не падабаецца? Варыянт запхнуць прабел пасля шабанга не дапамагае: bash працуе і з ім, а dash усё адно выдае тую ж памылку.

Спроба нагугліць вывела на сайт, дзе (2013 год) абвяшчаецца башызмам нават тое, што ў 2008 патрапіла-такі ў POSIX.

З дапамогай Гугла, кувалды і курвамацеры высветліў, што сварыцца ён на радок:
md5=`md5sum<<<$dtime`

Чаму ён піша лічбу 1 ў памылцы я так і не зразумеў, гэта 33 радок і далёка не першы пасля каментаў (не кажучы пра тое, што выконвацца ён не павінны быў).

Калі закаменціў гэта, выйшла памылка:
./video_fw.sh: 26: [: unexpected operator

Не сказаць, што я без гэтага есці не змагу, але калі нехта зможа падказаць — буду вельмі ўдзячны.

Скрыпт ляжыць тут: github.com