andrej
w3m cheatsheet Неблагая падказка па клавіатурных спалучэннях для w3m каб не было невыносна балюча працаваць з ім: wiki.titan2x.com

Будзе проста балюча. Карыстальнікі Windows часам ванітуюць і перманентна плачуць.
andrej
hardware Змазаў свой Opinel #10.

Толькі калі расказаў пра гэта жонцы, зразумеў што фраза "Нож цяпер пахне кумам" гучыць па меньшай меры даволі двухсэнсоўна.
andrej
Poppy Linux Стаўлю Debian на MacBoock Pro. Хочацца пасля гэтай зручнай і прадуманай сістэмы хочацца магчымасці краыстацца беларускай раскладкай так, каб гэты працэс не выклікаў у памяці фразу "рэктальная стаматалогія".
andrej
morons Форма зваротнай сувязі на сайце ПР Іорбанк (priorbank.by) не прымае беларускія літары. Таму я не магу ім расказаць, што на іх сайце ў полі CN прапісана старонка www.priorban.by і на старонцы prior.by на іх сертыфікат выдаецца памылка.

З іншага боку, навошта ім слухаць такіх фашыстаў (таму што беларускамоўны) як я.

Так што не буду замінаць людзям працаваць. Поспехаў майму любімаму банку!
andrej
healfcare А можа нехта падкажа за які час да візіта ў патэнцыйны ачаг трэба рабіць прышчэпкі ад малярыі? Падумваю ужыць перад адпачынкам.
andrej
Jabber XMPP Падняў на утульным уласным серверы транспарты з джаберу ў ICQ і Вконтакт. Пагуляўся, цікава.

Думаю што б яшчэ такое прыкруціць, каб было карысна.
andrej
lvee Відэа з LVEE будзе забяспечваць зборная відэааматараў з SaM Solutions. Даведаўся пра гэта ўчора, дзесці а дзясятай ўвечары ад арганізатараў LVEE. Бягу забяспечваць.
andrej
планы karate eesti Эстонцы далі візу, так што буду на Estonian open — Tallinn Bulldog. І гэта мегафайна!

Адзінае, што візу далі на пяць дзён толькі, так што на Budo Cup 2014 давядзецца атрымліваць новую. Што, канешне, мінус.