to post messages and comments.

Стаўлю Debian на MacBoock Pro. Хочацца пасля гэтай зручнай і прадуманай сістэмы хочацца магчымасці краыстацца беларускай раскладкай так, каб гэты працэс не выклікаў у памяці фразу "рэктальная стаматалогія".

Форма зваротнай сувязі на сайце ПР Іорбанк (priorbank.by) не прымае беларускія літары. Таму я не магу ім расказаць, што на іх сайце ў полі CN прапісана старонка www.priorban.by і на старонцы prior.by на іх сертыфікат выдаецца памылка.

З іншага боку, навошта ім слухаць такіх фашыстаў (таму што беларускамоўны) як я.

Так што не буду замінаць людзям працаваць. Поспехаў майму любімаму банку!

Відэа з LVEE будзе забяспечваць зборная відэааматараў з SaM Solutions. Даведаўся пра гэта ўчора, дзесці а дзясятай ўвечары ад арганізатараў LVEE. Бягу забяспечваць.

Эстонцы далі візу, так што буду на Estonian open — Tallinn Bulldog. І гэта мегафайна!

Адзінае, што візу далі на пяць дзён толькі, так што на Budo Cup 2014 давядзецца атрымліваць новую. Што, канешне, мінус.